УРА! Прыйшлі вынікі конкурса па беларускай мове "Буслік"
У маім сэрцы такая цеплыня , гонар і ўдзячнасць вучням класа за вынікі рэспубліканскай гульні-конкурсу "Буслік" сярод 2 класаў!
Пачытайце ўважліва - усяго ў горадзе прымалі ўдзел 318 вучняў ,у Першамайскім раёне - 12, сярод якіх нас было 10 (!), а заданні выконвалі за 3-4 класс.Ніжэй за 76% і няма.
Цяжка было, цяжка. І я не магла ну ніяк быць побач- хварэла.
Якія у мяне таленавітыя вучні! Кожны- сапраўдны выдатнік. І той, хто першае месца атрымаў, і той, хто быў крышачку ніжэй.
Дзякуй усiм за смеласць і рашэнне паспрабаваць свае сілы ў складаным!
Ваша настаўніца.